top of page

Аб праекце

1.Кароткае апісанне праекта:

 Дзіцячая мастацкая кніга – гэта своеасаблівы рознакаляровы свет, спасцігнуць які кожны чалавек павінен і розумам, і сэрцам, бо кніга не толькі вучыць, але і развівае, выхоўвае, яна абуджае ў маленькім чалавеку самыя разнастайныя творчыя пачаткі і дапамагае дзіцячай фантазіі здабыць багатую вобразнасць і ўнутраны сэнс. Кніга падае прыклад творчасці, прыклад стаўлення да рэальнага часу, распавядае самае галоўнае, паказвае самае прыгожае. Менавіта на кніжнай старонцы, дзеці сустракаюць ўпершыню гарманічнае адлюстраванне рэчаіснасці.

Адукацыйна-асветніцкі праект “Ад культуры чытання – да культуры асобы” распрацаваны цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Івана Пехцерава з мэтай папулярызацыі беларускай мастацкай кнігі і чытання, развіцця пазнавальнага інтарэса  да літаратуры і фарміравання станоўчай матывацыі да чытання, а таксама выхавання творчых здольнасцей падрастаючага пакалення.

 2.Актуальнасць праекта:

Праблема дзіцячага чытання хвалюе грамадскасць у многіх краінах свету. Адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры – адсутнасці цікавасці да чытання і літаратуры ў дзяцей і падлеткаў, як самай дынамічнай сацыяльнай групы і самай актыўнай катэгорыі чытачоў, у якіх павінна быць неабходнасць у новых ведах.

У наш час у кніг з’явіліся сур’ёзныя канкурэнты, найперш – кіно, інтэрнет. Дзеці атрымалі шырокія магчымасці быць далучаным да розных ведаў па-за межамі школы і бібліятэкі. Таму выхавання інтарэсу да кнігі і чытання вельмі хвалюе дарослых: бацькоў, настаўнікаў, пісьменнікаў, бібліятэкараў. Менавіта бібліятэка павінна зрабіць усе намаганні для таго, каб ў рукі да дзяцей трапіла беларуская кніга. Задача бібліятэкара – стаць актыўным пасрэднікам паміж пісьменнікам і чытачом. Таму асноўным напрамкам праекта з’яўляецца прапаганда літаратурнай спадчыны беларускага народа праз правядзенне паэтычных вечароў, сустрэч з цікавымі людзьмі, прэзентацый кніг, конкурсаў літаратурных эрудытаў, гадзін новай кнігі. Гэтыя мерапрыемствы прымушаюць думаць, разважаць, аналізаваць, а знаёмства з жыццём пісьменнікаў дапамагае лепш зразумець мастацкую прыгажосць мовы, глыбіню думак і пачуццяў.

 

 3.Мэта і задачы праекта:

 

  • пашырэнне чытацкага кругагляду дзяцей, фарміраванне уменняў працаваць з кнігамі і свабодна арыентавацца ў свеце дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў, выхоўваць патрэбу ў самастойным чытанні.

Задачы:

  • спрыяць павышэнню матывацыі і інтарэсу дзяцей да чытання;

  • развіваць творчыя літаратурныя здольнасці;

  • удасканальваць навыкі чытання і чытацкія уменні;

  • ствараць спрыяльныя умовы для чытацкага развіцця асобы дзіцяці і арганізацыя змястоўнага вольнага часу юных наведвальнікаў;

  • ць станоўчы чытацкі інтарэс да літаратуры, асобы пісьменніка, прапаганда нацыянальнай культуры, роднай мовы, традыцый;

  • развіваць інфармацыйную культуру асобы. 

4. Тэрмін рэалізацыі праекту: 2022-2023 гг.

План мерапрыемстваў у рамках адукацыйна-асветніцкага праекта

"Ад культуры чытання - да культуры асобы"

5. Удзельнікі праекту: праект накіраваны на рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў бібліятэкі: школьнікі малодшых класаў; школьнікі сярэдняга ўзросту да 15 гадоў.

6. Чаканыя вынікі:

  • фарміраванне інфармацыйнай і педагагічнай мадэлі па падтрымкі дзіцячага чытання;

  • удасканаленне работы інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра па развіццю інфармацыйнай культуры;

  • зрастанне цікавасці ў дзяцей да чытання беларускай мастацкай літаратуры;

  • аскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей праз сумесную чытацкую дзейнасць;

  • павышэнне ўзроўню ўплыву бібліятэкі на культуру чытання школьнікаў, матывацыя і прыцягненне іх да сістэматычнага чытання;

  • умацаванне партнёрства дзіцячай бібліятэкі з адукацыйнымі установамі.

 7. Сацыяльныя партнёры:

  • Адукацыйныя ўстановы горада;

  • Клімавіцкі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

  • Установы культуры горада;

  • Мясцовыя пісьменнікі;

  • Сродкі масавай інфармацыі.

​​

bottom of page