top of page

Я прыдумаў казку

IMG-b385cb5bd3832927b9d07b5a50315cae-V (1).jpg

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы №3 правялі гучныя чытанні “Я прыдумаў казку” па творах класіка беларускай дзіцячай літаратуры Івана Муравейкі. Дзеці даведаліся пра жыццё выдатнага дзіцячага пісьменніка, пазнаёміліся з яго творамі: “Братава зорка”, “Пра што шумяць дрэвы”, “Ваверчын дуб” і іншыя. Вучні чыталі вершы Івана Муравейкі і адгадвалі загадкі з кнігі “Званочкі ў блакіце”, а таксама адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

Таямніцы беларускай літаратуры

20220812_154117.jpg

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі ў гарадскім парку літаратурны квэст “Таямніцы беларускай літаратуры”. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў шлях па станцыях: “Беларуская казка”, Адгадай рэбус”, “Бліц-пытанне”, “Адгадай загадкі”. На кожным этапе ім прапаноўвалася выконваць розныя заданні: адказваць на пытанні віктарыны, чытаць вершы, пазнаваць казкі па ілюстрацыях. Дзеці прадэманстравалі эрудыцыю, знаходлівасць і выдатнае веданне літаратурных твораў. Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, удзельнікі дабраліся да фінішу.

Не згаснуць зоркі ў небе…

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для дзяцей з прышкольнага лагера сярэдняй школы №3 правялі купалаўскія чытанні “Не згаснуць зоркі ў небе…”. Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я. Купалы, прынялі ўдзел у гульнях “Купалаўскія вершаванкі” і “Падбяры рыфму”. Дзеці разам чыталі вершы вялікага беларускага класіка, адказвалі на пытанні віктарыны “Купала – наш гонар і сумленне».

Казачны свет Раісы Баравіковай

11 мая свой 75-гадовы юбілей адзначыла беларуская пісьменніца Раіса Баравікова. Чалавек з чулай, адкрытай, шчырай душой, самабытным і своеасаблівым талентам. Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 4-х класаў сярэдняй школы №3 правялі кніжнае асарці “Казачны свет Раісы Баравіковай”. Дзеці пазнаёмілісь з жыццём і творчасцю беларускай пісьменніцы, драматурга, перакладчыцы, чыталі ўрыўкі з яе твораў, разглядалі малюнкі.

На літаратурнай выставе кожны для сябе выбраў найбольш цікавую кнігу.

14 красавіка - 55 год з дня нараджэння дзіцячай пісьменніцы Алёны Масла

14 красавіка 55 год адзначыла свой юбілей вядомая дзіцячая пісьменніца Алёна Масла. Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў 3-х класаў сярэдняй школы №1 правялі бенефіс аўтара “Першая прыгажуня”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы, з захапленнем чыталі казачныя гісторыі, асабліва прыйшлісь даспадобы маленькім чытачам кнігі з яркімі малюнкамі на старонках якіх нібы ажываюць казачныя героі, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Жывыя рэчы”.

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача запрасілі вучняў малодшых класаў сярэдняй школы №3 на бібліягід “Сустрэча з беларускай кнігай”. Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Школьнікі прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Крылатая паштоўка”, “Знаўцы беларускага фальклору”.
bottom of page