top of page

ЛітАрхіў

Паважаныя чытачы!

Кожная з гэтых кніг адкрыла для вас нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае!

Прапануем вашай увазе новыя кнігі на старонке "Літбокс".

Жадаем карыснага чытання!

Наталля Бучынская "Рыцар Квых і "жабіны вочкі"

Бучынская, Н. С. Рыцар Квых і "жабіны вочкі" : сон + ява = казачная з'ява / Наталля Бучынская ; [мастак Р. Кульба]. — Мінск : Беларусь, 2020. — 118, [1] с.

   Зоська ніяк не можа забыцца пра свае сонна-казачныя прыгоды. Яна стараецца выправіць крыўду, якую ўчыніла прынцу суседняга каралеўства. Дзяўчынка разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца с прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.

    Нечаканыя падзеі і пераўтварэнні чакаюць герояў гэтай казачнай гісторыі.

Валерый Гапееў "Зніч ваўкалака"

Гапееў, В. М. Зніч ваўкалака : прыгодніцкая аповесць / Валерый Гапееў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 220, [2] с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).

   Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба яе толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу, а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам?

Таццяна Дамаронак-Кудраўцава "Хто сароку напалохаў?"

Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Хто сароку напалохаў? : [казка] / Таццяна Дамаронак ; [мастак А. Балыш]. —Мінск : Беларусь, 2020. — 158, [1] с.

    

     З даўніх часоў на Зямлі растуць трава, кусты і дрэвы. Калі паглядзець на нашу планету з космасу, яна падобная на пухнаты зялёна-блакітны шарык. Усе дрэўцы, кусцікі, кветачкі, што растуць на Зямлі, імкнуцца стаць самымі лепшымі і непаўторнымі.

     Вось чаму на Зямлі такія прыгожыя паркі і лясы. Яны быццам прыйшлі да нас з казкі!

     Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Жук, А. Лаві зайца! : апавяданні / Алесь Жук ; [мастак С. Стахоўская]. — Мінск : Звязда, 2021. — 77, [1] с.

   

     Дзед Алесь і ягоны ўнук Ягорка - неразлучныя сябры. Яны ўсё робяць разам. Дзед – майстар на ўсе рукі, і ўнук не адстае, вучыцца ў дзеда сапраўдным мужчынскім справам – і па гаспадарцы, і на паляванні ці рыбалцы. А яшчэ – чуйна ўглядацца ў навакольны свет, ведаць кожную сцяжынку ў лесе, яго жыхароў: звяроў, птушак і нават насякомых, розныя расліны, ягады і грыбы. Кожны дзень раскрывае новыя тайны прырода, а герояў кнігі напаткоўваюць цікавыя прыгоды.

4.jpg

Марціновіч, А. Ліза — пераможца тыгра : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 110, [1] с.

 

      Новая аповесць-казка Алеся Марціновіча – працяг аповесці “Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе”.

     Галоўная гераіня аповесці – кошка Ліза, сяброўка Альмы. Сярод персанажаў дзяўчынка Арышка і хлопчык Ярык, карова Муфу і галубы Кеша і Геша, лунацік Кіс-Гаў і сарока Пільнае Вока, а таксама тыгр Кінг, які ўцякаў ад Лізы, як спалоханы заяц.

     Твор захапляе нечаканымі і неверагоднымі прыгодамі.

bottom of page