top of page

Літбокс

Штогод  беларускія выдавецтвы здзіўляюць юных чытачоў россыпам новых кніг.

Кожнае выданне – падзея!

Чытачы, акунуўшыся ў свет дзівосных кніг, мараць і фантазіруюць, робяцца вынаходнікамі і адкрывацелямі, падарожнічаюць па фантастычных краінах і вучацца проста рабіць добрыя ўчынкі…

Кожная кніга адкрывае нешта новае, яркае, цікавае, неспадзяванае!

Жадаем карыснага чытання!

Марчук Г..jpg

Марчук, Г. В. Прыгоды ката Фокуса : казкі / Георгій Марчук ; [ілюстрацыі В. В. Дударэнкі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 69, [2] с.

       Кот – найлепшы сябра і дзяўчынкі, і бабулі, і ўсіх добрых людзей. Асабліва калі гэта кот Фокус. Прыгодаў з ім мала не бывае: як ратавалі Фокуса, каго ратаваў сам Фокус, як ён быў ільвом. Казкі, з якімі цікава, казкі, якія робяць жыццё казачным,– для вас, дарагія чытачы.

Масла.jpg

Масла, А. С. Таямніца закінутай хаты : казкі / Алена Масла ; [мастак Д. Чарняўская]. — Мінск : Звязда, 2021. — 112 с.

       Алена Масла – аўтар казак – спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі: шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Самі назвы казак, займальны сюжэт, зацікавяць не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

      Зборнік уключаны ў вучэбную праграму па прадмеце “Беларуская літаратура” для V класа ў спіс дадатковага чытання.

Матвиенка.jpg

Матвіенка, А. Я. Як сябры будавалі човен : казка з заданнямі / Анатоль Матвіенка ; Алена Стэльмах ; [мастак Ян Мятліцкі]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 46, [1] с.

    

     Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

авр.jpg

Пазнякоў, М. Радзіма наша — Беларусь : вершы / Міхась Пазнякоў. —  Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 101, [1] с.

   

    Новую кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова склалі вершы, у якіх паэт апявае любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай зямлі. Услаўляе працавітасць, мужнасць, сяброўства, прыгожыя мары і памкненні. Творы аўтара садзейнічаюць развіццю фантазіі, кемлівасці, працавітасці, любові да ўсяго роднага і дарагога.

Пазнякоў.jpg

Пазнякоў, М. Сынок : апавяданні і казкі / Міхась Пазнякоў ; [мастак П. Дубаневіч]. — Мінск : Беларусь, 202. — 142, [1] с.

 

      Новую кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка склалі апавяданні і казкі самай рознай тэматыкі. Творы маюць адметную пазнавальную і выхаваўчую скіраванасць.

      Казкі напісаны пераважна пра жывёл, птушак і расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

bottom of page